12-19-2023 Праблема з крамай вырашана
Сёньня раніцай мы вырашылі праблему, што ўзьнікла мінулай ноччу, калі было немагчыма набыць прапанаваныя пакеты Silver, Gold і Diamond. Калі вы былі адным з пацярпелых карыстальнікаў, то зараз можаце забегчы ў краму і скарыстацца прапановай.
Мы таксама вырашылі праблему, якая ўплывала на заказы з Gold і Diamond з варыянтам 12+3, набытымі з 10:10 сёньняшняй раніцы да 12:03 (СЕТ). Закранутыя заказы будуць апрацаваны ў бліжэйшыя гадзіны, так што вы можаце чакаць дадатковыя 3 месяцы Supporter (+ падарунак іншаму карыстальніку) - яны павінны даволі хутка зьявіцца на вашым рахунку. Зьвязвацца з Крамай індывідуальна няма неабходнасьці.